Максіму Знаку выставілі абвінавачванне, у адказ ён абвясціў галадоўку

Максіму Знаку выставілі абвінавачванне, у адказ ён абвясціў галадоўку

Следчыя выставілі абвінавачанне адвакату і сябру прэзідыўму Каардынацыйнай рады Максіму Знаку. Яго вінавацяць у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса). 

На знак нязгоды з абвінавачваннямі Знак абвясціў галадоўку, паведаміў яго абаронца Дзмітрый Лаеўскі.

"Абвінавачванне ўсё гэтак жа, як і падазрэнні, не канкрэтызаванае, з яго не ясна, якія менавіта выказванні Максіма расцэньваюцца ў якасці накіраваных супраць нацыянальнай бяспекі, і яно ўсё гэтак жа складаецца ў пераследзе за выказванне меркавання. У сувязі з незаконнасцю крымінальнага пераследу і адвольнасцю заключэння пад варту адвакат Максім Знак 18 верасня, з моманту выстаўлення абвінавачвання, афіцыйна абвясціў адмову ад прыняцця ежы. Пра гэта ён пісьмова апавясціў адміністрацыю СІЗА", — перадае TUT.by словы Лаеўскага.

Максім Знак, як кажа яго абаронца, прыйшоў да высновы, што ў Беларусі не працуюць прававыя механізмы абароны правоў і свабод асобы. Таму ён не бачыць ва ўмовах СІЗА іншых спосабаў барацьбы супраць беззаконня і несправядлівасці, акрамя галадоўкі. 

"Як растлумачыў Максім Знак, адмова ад ежы закліканая пераканаць кожнага, асабліва правапрымяняльнікаў, успомніць пра духоўныя і маральныя каштоўнасці, на якіх заснаванае права, і не разбураць іх", — патлумачыў Лаеўскі.

Раней абвінавачанне было выстаўленае яшчэ адной сябры прэзідыўму Каардынацыйнай рады — Марыі Калеснікавай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі