Максім Мірны выйшаў у трэці круг Уімблдона

Максім Мірны выйшаў у трэці круг Уімблдона

Беларускі тэнісіст Максім Мірны разам з філіпінцам Трэтам Хьюі выйшаў выйшаў у трэці круг адкрытага чэмпіянату Англіі па тэнісе.

2 ліпеня у 1/16 фіналу беларуска-філіпінскі дуэт выйграў у бразільца Марсела Дэмалінера і пакістанца Айсама Курэшы6:4, 6:7 (7:9), 6:3.

У першым раўндзе Мірны і Хьюі былі мацнейшымі за іспанскі тандэм Пабла Карэна Буста і Гільерма Гарсія-Лопес — 6:3, 7:7 (7:5).

Найлепшы вынік на Уімблдоне для Максіма Мірнага — выхад у фінал мужчынскага парнага разраду ў 2003 годзе разам з Махешам Бхупаці з Індыі. Год таму ён быў у 1/8 фіналу з палякам Лукашам Кубатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі