Максім Мірны прайграў у чвэрцьфінале турніру ў Шанхаі

Максім Мірны прайграў у чвэрцьфінале турніру ў Шанхаі

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і іспанец Фелісіяна Лопес не змаглі выйсці ў паўфінал буйнога тэніснага турніру ў Шанхаі серыі “Мастэрс” з прызавым фондам 4 мільёны 783 тысячы 320 долараў.

У першым крузе беларуска-іспанскі дуэт выйграў у Гільерма Гарсіі-Лопеса (Іспанія) і Леанарда Маера (Аргенціна) — 6:3, 7:6 (7:4), у другім — у Жана-Жульена Ражэ з Нідэрландаў і Хорыі Тэкау з Румыніі — 7:5, 7:5, а ў трэцім раўндзе саступілі індыйцу Рохану Бапане і паляку Лукашу Кубату — 4:6, 5:7.

Мірны выйграваў гэту турнір у 2011 годзе ў пары з канадцам Дэніэлам Нестарам, а ў 2013 і 2014 гадах выбываў пасля першага круга (з Хорыяй Тэкау і Фелісіяна Лопесам), нагадвае БелаПАН.

Фота: tennis.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі