Макс Мірны ўзнагародзіў пераможцаў тэніснага турніру ў Пінску

Спачатку алімпійскі чэмпіён 2012 года ўзнагародзіў пераможцаў спаборніцтваў, а потым зладзіў аўтограф-сесію і майстар клас для юных тэнісістаў.



Пяць гадоў таму пры падтрымцы Максіма Мірнага Беларусь далучылася да тэніснага турніру “Nike Junior Tour”. У ім удзельнічаюць тэнісісты ва ўзросце ад 12 да 14 год, якія ў два этапы разыгрываюць пуцёўкі ў міжнародны фінал. Спачатку мацнейшыя спартоўцы выяўляюцца на абласных узроўнях. Пасля лепшыя тэнісісты з рэгіёнаў сустрэнуцца ў рэспубліканскім фінале.





Пераможцы турніру прадставяць нашу краіну ў сусветным фінале “Nike Junior Tour”, які адбудзецца ў ЗША.