Вы тут

Макс Корж пра вулічныя пратэсты: "Пацаны. Вы перамаглі. Тармазніце сёння"

Макс Корж / Instagram

Рэпер Макс Корж упершыню публічна выказаўся пра падзеі ў Беларусі. У сваім акаўнце ў Instagram.

"Пацаны. Вы перамаглі. Тармазніце сёння. Вы паказалі, што можаце даць адпор. Навялі рух на ўвесь свет. Відосаў хопіць на месяц наперад. Гэтая тэма (прамыя сутыкненні) ужо не будзе працаваць у плюс. Тую "перамогу з дня на дзень", пра якую вам пішуць у цялезе на дадзены момант атрымаць проста нерэальна", — напісаў музыка.

Ён заявіў, што бачыць падзеі ў Мінску на свае вочы. "Далей толькі трупы. Сілавікі такім спосабам на бок людзей не пераходзяць. Зараз у іх вачах вы якраз тыя, супраць якіх іх натасківалі гадамі", — перасцерагае Корж.

Ён лічыць, што пратэстоўцы павінныя патрабаваць ад сваіх лідараў іншых рашэнняў. 

"Беражыце сябе, не рызыкуйце бяздумна. Не забывайце, чые вы праўнукі. Перадавайце ўсім", — завяршае музыка свой зварот.

У Мінску і іншых гарадах Беларусі трэці дзень працягваюцца вулічныя пратэсты. Яны пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.