Макей заявіў, што ЕС пакуль не можа замяніць Беларусі Расію

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў інтэрв'ю ўплывоваму амерыканскаму выданню "Washington Post". Безумоўна, галоўныя пытанні датычылі геапалітычнай арыентацыі нашай краіны — Усход ці Захад? Макей падкрэслівае, што беларусы хочуць сябраваць з усімі, "а не супрацьпастаўляць усход, поўдзень, захад і поўнач".

"Ці будзе пагрозай для Расіі паляпшэнне вашых адносінаў з Еўропай?", — спытаў амерыканскі журналіст. Міністр замежных спраў адзначыў, што Беларусь не збіраецца адмаўляцца "ад сяброўства з Расіяй дзеля сяброўства з Еўропай".

"Еўропа не можа замяніць нам Расію, прынамсі, сёння", — сказаў Уладзімір Макей. Ён сказаў, што Беларусь будзе разам з Расіяй у цяжкія для яе часы, так, як Расія дапамагала Беларусі ў няпростых сітуацыях.

Нагадаем, на нядаўнім Рыжскім саміце Усходняга партнёрства Беларусь прадстаўляў Уладзімір Макей.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі