Вы тут

Макей упэўнены, што Мінск падпіша візавае пагадненне з ЕС да падаражэння шэнгена

Уладзімір Макей / Reuters

Беларусь і Еўрасаюз практычна завяршыла працу над пагадненнямі па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў журналістам на палях канферэнцыі ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае БЕЛТА.

Па яго словах, перад фінальнай стадыяй падпісання павінны прайсці адпаведныя працэдуры і ў Еўрасаюзе, і ў Беларусі. "Я перакананы, што мы зможам завяршыць гэтую працу ў бліжэйшы час", — заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Увосень Еўрасаюз плануе ўзняць кошт шэнгенскіх візаў да 80 еўра. Макей выказаў упэўненасць, што да таго часу бакі падпішуць пагадненні. "Мы абавязкова паспеем", — заявіў ён.