Вы тут

Макей распавёў пра падазрэнні на каранавірус і абмежаванні

Уладзімір Макей / Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў чуткі пра выяўленне ў яго новага каранавіруса. Па словах кіраўніка МЗС, ён сапраўды кантактаваў з носьбітам SARS-CoV-2, аднак праведзеныя аналізы не выявілі ў яго захворвання COVID-19.

"Сапраўды былі нейкія кантакты з носьбітам вірусу, таму лекарамі было прынята рашэнне выконваць пэўныя абмежаванні, што я і рабіў, — расказаў міністр у праграме" Двое з палаца" на тэлеканале ОНТ. — Тэсты былі адмоўныя, таму ўсё нармальна, таму сёння нармальны працоўны рэжым".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.