Вы тут

Макей пагутарыў са сваім калегам з Турцыі — сустрэча прайшла ў Стакгольме

Уладзімір Макей і Меўлют Чавушаглу / twitter.com/BelarusMID​

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Стакгольме правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС Турцыі Меўлютам Чавушаглу, паведамляе Беларускае знешнепалітычнае ведамства ў Twitter.

Па выніках сустрэчы бакі пацвердзілі "гатоўнасць да развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках".

Раней у Макея адбылася сустрэча з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Матэа Мекачы.

Уладзімір Макей прыбыў у сераду ў Швецыю для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ. Пасяджэнне адбудзецца 2-3 снежня. Макей правядзе сустрэчы з калегамі-міністрамі і кіраўніцтвам АБСЕ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.