Макей: Некаторыя спрабуюць культываваць імідж Беларусі як "нахлебніка Расіі"

Макей: Некаторыя спрабуюць культываваць імідж Беларусі як "нахлебніка Расіі"

Нікому не атрымаецца пасварыць дружалюбныя дзяржавы Беларусі і Расіі ва ўгоду меркантыльным інтарэсам ды разарваць інтэграцыйныя сувязі. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей напісаў у артыкуле, абнародаваным у свежым нумары часопіса "Беларуская думка", паведамляе прэс-служба МЗС

Па словах кіраўніка беларускай дыпламатыі, на беларуска-расійскія адносіны наклалі адбітак падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне: украінскі крызіс, узаемныя санкцыі паміж Расіяй і ЕС ды інш. "Некаторыя палітыкі, ангажаваныя СМІ і эксперты спрабуюць культываваць у расіян імідж Беларусі як "нахлебніка Расіі". Натуральнае памкненне Мінска нармалізаваць адносіны з ЕС і ЗША, наблізіцца хоць бы да таго ўзроўню супрацоўніцтва з Захадам, які існуе ў Расійскай Федэрацыі ды іншых постсавецкіх краін, трактуецца як "сыход Беларусі на Захад", неналежнае выкананне саюзных абавязацельстваў. Часта штучна ствараюцца праблемы ў сферах гандлёва-эканамічнага, паліўна-энергетычнага, прыгранічнага і іншага ўзаемадзеяння", — падкрэсліў Макей.

Але, на яго думку, і кіраўніцтва, і народы Беларусі і Расіі ўнутрана перакананыя, "што ўся гэтая пена ў чарговы раз схлыне, што нікому не атрымаецца пасварыць дружалюбныя дзяржавы ва ўгоду меркантыльным інтарэсам, разарваць інтэграцыйныя сувязі". 

Макей нагадаў, што для Беларусі Расія з'яўляецца ключавым стратэгічным партнёрам. Кожнае другое беларускае прадпрыемства шчыльна звязанае кааперацыйнымі адносінамі з расійскімі партнёрамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі