Вы тут

Макей: Беларусь паніжае ўзровень удзелу ва "Усходнім партнёрстве"

Уладзімір Макей пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

Беларусь паніжае да экспертнага ўзровень свайго ўдзелу ва "Усходнім партнёрстве", праграме Еўрасаюза. Пра гэта па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай замежнай палітыцы і санкцыям, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, магчымае пашырэнне санкцый ЕС ад персанальных да эканамічных атрымае "адэкватны" і "адчувальны" адказ афіцыйнага Мінска. Некаторыя крокі робяцца ўжо цяпер, яшчэ да прыняцця Бруселем рашэння. На сённяшні дзень дзейнічаюць персанальныя санкцыі ЕС у дачыненні 55 афіцыйных асобаў, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў у Беларусі і за гвалт супраць мірных пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.