Макей ацаніў "несупадзенне поглядаў" на мінскую дэкларацыю ПА АБСЕ

Макей ацаніў "несупадзенне поглядаў" на мінскую дэкларацыю ПА АБСЕ

У несупадзенні поглядаў беларускіх дэпутатаў пры галасаванні па выніковай дэкларацыі ПА АБСЕ трагедыі няма. Пра гэта на адкрыцці амбасады Нідэрландаў у Беларусі заявіў беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

"Тое, што парламентарыі, якія прадстаўляюць, як я разумею, розныя погляды, галасавалі па-рознаму: нехта — за, нехта — супраць, я не разглядаю гэта як трагедыю", — цытуе Макея інфармагенцтва Interfax.by.

"Ідзе нармальны працэс палітычнай сістэмы, як у любой нармальнай дэмакратычнай краіне. Нехта мае права выказацца ў падтрымку дакумента, нехта — супраць гэтага дакумента, калі ён непрымальны", — дадаў міністр.

На пытанне: якая пазіцыя МЗС з гэтай нагоды — міністр адказаў, што гэта сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, таму па каментары трэба звяртацца да парламентарыяў.

9 ліпеня падчас галасавання па выніковай дэкларацыі мінскай сесіі ПА АБСЕ двое беларускіх дэпутатаў прагаласавалі супраць, чацвёра — за. У дэкларацыі, у прыватнасці, была асуджаная "агрэсія" Расіі супраць Украіны і "акупацыя" Крыму і Севастопаля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі