МАК: Апраўданыя расійскія спартсмены не будуць запрошаныя на Алімпіяду

МАК: Апраўданыя расійскія спартсмены не будуць запрошаныя на Алімпіяду

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пракаментаваў рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS), які апраўдаў 28 расійскіх спартоўцаў. Як паведамлялася раней, арбітраж апраўдаў спартоўцаў, у якіх былі ануляваныя вынікі Гульняў 2014 года і якія пажыццёва былі адхіленыя ад Алімпіяд.

"МАК прыняў рашэнне CAS з задавальненнем — з аднаго боку і з расчараваннем — з другога. З аднаго боку, пацверджанне парушэнняў антыдопінгавых правілаў для 11 спартоўцаў з-за маніпуляцый з іх узорамі яшчэ раз сведчыць пра існаванне сістэматычных маніпуляцый у антыдопінгавай сістэме на Алімпійскіх гульнях у Сочы. З другога боку, МАК вельмі шкадуе, што сябры камісіі не выкарыставалі даказанага існавання сістэматычных маніпуляцый у антыдопінгавай сістэме ў іншых 28 выпадках", — прыводзіць championat.com вытрымку з заявы МАК.

Разам з тым, Міжнародны алімпійскі камітэт падкрэсліў, што рашэнне арбітражу не азначае, што апраўданыя 28 спартоўцаў будуць запрошаныя на Алімпіяду. 

Як паведамлялася раней, CAS апраўдаў 28 расійскіх спартоўцаў, абвінавачаных ва ўжыванні допінгу падчас сочынскай Алімпіяды 2014 года. У выніку гэтага стала вядома, што не атрымае бронзавы медаль за тую Алімпіяду беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч. Расіянін Ілля Чарнавус, які пасля дыскваліфікацыі калег займаў першае месца, вяртаецца на трэцяе. А золата і срэбра Алімпіяды вяртаюцца да Аляксандра Лягкова і Максіма Вылягжаніна. Адпаведна, Далідовіч зноў апынаецца на пятым месцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі