Махлярка з Віцебска прапаноўвала людзям танныя кватэры (відэа)

Напрыклад, паводле яе слоў, кошт двухпакаёвай кватэры складае 120 мільёнаў рублёў (менш за 12 тысяч долараў).

Жанчыну затрымалі ў момант перадачы ёй чарговага плацяжу. За свае паслугі яна атрымала 4 тысячы долараў. Тэлеканал АНТ адзначае, што махлярка ў мінулым працавала бухгалтаркай, яна лёгка здабывала давер у людзей. Вядома, што жанчына двойчы ўжо была асуджаная за махлярства.

Праваахоўнікі мяркуюць, што былая бухгалтарка магла займацца махінацыямі з жылплошчай з 2007 года, калі была вызваленая пасля адбыцця чарговага тэрміну. Усім, у каго брала грошы, яна абяцала сацыяльную жылплошчу і толькі праз тры гады. Таму многія пацярпелыя яшчэ не ведаюць, што сталі ахвярамі махляркі. Колькі дакладна людзей пацярпела, пакуль невядома. Мяркуецца, што іх дзясяткі. Страты ад дзейнасці махляркі складаюць каля мільярда рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі