Магілёвец вёз кантрабандай 40 кг дэкаратыўных камянёў (фота)
![Магілёвец вёз кантрабандай 40 кг дэкаратыўных камянёў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kamiani-2212-1.jpg.webp?itok=NMcX_z86)
Лідскія памежнікі ў пункце пропуску "Беняконі" 19 снежня выявілі незвычайную кантрабанду — больш за 40 кілаграмаў дэкаратыўных камянёў.
26-гадовы магілёвец вёз гэты груз, не дэкларуючы яго. Кантрабанду ён схаваў у бакавую інструментальную скрыню грузавога аўтамабіля "Volvo".
Спецыялісты ацанілі груз у суму больш за 6 мільёнаў рублёў. Як перадае прэс-служба Памежнага камітэта, кантрабанда перададзеная кампетэнтным органам, вядзецца адміністрацыйны працэс.
Фота: gpk.gov.by