Магілёвец даказаў супрацоўніку ДАІ права не паказваць дакументы (відэа)

Магілёвец даказаў супрацоўніку ДАІ права не паказваць дакументы (відэа)

Жыхар Магілёва Павел Абламскі размясціў у сацсетках сваё відэа відэа размовы з інспектарам. Здарэнне адбылося 25 сакавіка.

Яго аўтамабіль прыпыніў інспектар Старшынаў, якому здалося, што на кіроўцу няма рамяня бяспекі, піша mogilev.online

Калі даішнік пераканаўся, што кіроўца прышпілены рамянём бяспекі, то папрасіў паказаць дакументы. Аднак кіроўца не стаў паказваць дакументы і пачаў спрэчку. Яна зацягнулася на некалькі хвілінаў, прычым інспектар паводзіў сябе ветліва і карэктна. Урэшце кіроўца даказаў сваё права не паказваць дакументы.

У каментары пад відэа Абламскі пракаментаваў: "Прыклад адэкватнага інспектара. Такому не шкада свайго падатку заробак плаціць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі