Магілёўскія даішнікі ганяліся за конным возам (відэа)

У Магілёве інспектары ДАІ зладзілі пагоню за конным возам. Кур’ёзнае здарэнне адбылося ўвечары 28 сакавіка. На скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Астроўскага ў поле зроку даішнікаў трапіў воз, які рушыў крыху раней, чым загарэлася зялёнае святло. Праваахоўнікі вырашылі спыніць возчыка і растлумачыць яму правілы дарожнага руху. Але мужчына не думаў падпарадкоўвацца. Ён пагнаў воз спачатку па праезнай частцы вуліц, а потым і па тратуарах, па дварах дамоў.

Даішнікі пераследвалі яго на машыне, а таксама бегалі за возам. У пагоні ўдзельнічала два нарады. Толькі каля Святога Возера возчык не ўтрымаў коней і перакуліўся. Ён паваліўся на зямлю і садраў скуру на галаве. Пасля такой прыгоды яго адвезлі ў лякарню.

Возчык быў нецвярозы. Як сцвярджаюць інспектары ДАІ, ён парушыў правілы дарожнага руху пяць разоў, перадае TV2 Mogilev

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі