Магілёўскі пенсіянер "памеціў" чужы аўтамабіль у двары
![Пенсіянеру не спадабаўся "чужак" у двары](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/auto-1302.jpg.webp?itok=tm7C6zlT)
Пенсіянеру не спадабаўся "чужак" у двары / pixabay.com
У магілёўскую міліцыю звярнулася 36-гадовая мясцовая жыхарка, паведамляе тг-канал, блізкі да сілавікоў.
Жанчына расказала, што невядомы прабіў шыны ў яе "Нісане". Зламысніка выявілі мясцовыя аператыўнікі. Выявілася, што гэта 78-гадовы мужчына.
Пенсіянер заявіў, што раней не бачыў у двары такую машыну. Таму ён вырашыў "памеціць" чужака і пракалоў шылам колы.
Цяпер на мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.