Магілёўскі чыноўнік хоча забараніць паліць ва ўніверсітэце імя Куляшова

Студэнтам магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова могуць забараніць паліць у навучальнай установе.  З такой прапановай выступіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз на паседжанні каардынацыйнай рады па фармаванню здаровага ладу жыцця. На яго думку, агітацыйная праца не прыносіць вынікаў, таму ён прапануе самыя радыкальныя захады.

У Магілёўскім універсітэце імя Куляшова пераважна навучаюцца дзяўчаты, якія і з’яўляюцца асноўнай масай курцоў. Хлопцы ў гэтым ВНУ вучацца пераважна на факультэце фізвыхавання і старацца сачыць за сваім здароўем.  

http://www.bulletinonline.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі