Магілёўская школа страшыць чорнымі дзіркамі (фота)

Чорнымі дзіркамі ў фасадзе страшыць магілёўская СШ № 43 па вуліцы Рагачоўскай. Яе дырэктар скардзіцца, што цяпер не мае грошай на рамонт, але летам ён спадзяецца грошы з райдаддзела адукацыі атрымаць і дзіркі залатаць.  Еўрарадыё пацікавілася фінансавым станам іншых магілёўскіх школ. Дырэктары бальшыні з іх заявілі, што асаблівых фінансавых праблемаў у іх няма.