Магілёўская прадпрымальніца чацвёрты год змагаецца з “Прэстанам”

Нагадаем, канфлікт паміж кіраўніцтвам гандлёвага цэнтра “Прэстан” і прадпрымальніцай Людмілай Крыловіч пачаўся ў канцы 2011 года. Тады з жанчынай не была прадоўжаная дамова на арэнду пасля пяці гадоў супрацоўніцтва з ёй. Прадпрымальніца мяркуе, што прычынай для гэтага паслужыў арганізаваны ёй збор подпісаў супраць здачы ўсяго паверха ў арэнду расійскай гандлёвай сетцы “Эльдарада”. Іпэшнікі непакоіліся, што праз прыход расійскай кампаніі яны страцяць свае кропкі. У выніку працоўнага месца пазбавілася толькі Людміла Крыловіч — іншыя прадпрымальнікі дагэтуль працуюць без праблем.

“Арандадаўцу прызначылі два штрафы, і яму пагражала крымінальная справа, — расказвае прадпрымальніца. — І тут раптам Сукала ўсё адмяняе. Я думаю, што яны там дамовіліся ў Мінску, бо ім трэба было альбо мяне пускаць у ралету, альбо крымінальную справу заводзіць! Пасля першага штрафу арандадаўца яго абскардзіў, але адразу атрымаў другі. І першы, і другі былі потым адмененыя. Цяпер сітуацыя такая, што ў цэнтрах з’яўляюцца пустыя месцы. Людзі згортваюць працу, але для мяне дабіцца праўды — справа прынцыпу”.

Жанчына адзначае, што яна ў сваёй скарзе звяртае ўвагу на тое, што доўгі час парушаецца артыкул 27 Гаспадарча-працэсуальнага кодэкса. У адпаведнасці з ім, судовыя пастановы, што набылі законную сілу, абавязковыя для ўсіх без выключэння юрыдычных і фізічных асоб і падлягаюць няўхільнаму выкананню на ўсёй тэрыторыі краіны.

У пачатку гэтага года Людміла Крыловіч атрымала чарговы адказ з галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. У дакументах гаворыцца, што кіраўніцтва “Прэстана” ніякага пакарання так і не панесла, і 20 лютага выканаўчая вытворчасць скончаная. Ёй вярнулі ўсе дакументы, дзе было пазначана, што выкананне было няпоўным. Расказвае магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель:

Суд прыняў бок Крыловіч, аднак выканаць рашэнне суда аказалася праблематычна. Абскардзілі дзеянне судовага выканаўцы, а цяпер дайшлі да галоўнага судовага выканаўцы ў Рэспубліцы Беларусь. Як гэта так, што ў краіне немагчыма выканаць рашэнне суда? Адпіхваюцца рукамі і нагамі. Галоўная прычына ў тым, што праз памылкі, некампетэнцыю ці абыякавасць прапушчаны тэрмін для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці арандадаўцы. На гэтай падставе і адмоўлена. Але тэрмін прапушчаны судовым выканаўцам! У дадзеным выпадку судовы выканаўца павінен выканаць пастанову суда”. 

Фота: wikimapia.org

Спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі