Магілёўскага праваабаронцу будуць судзіць за лагатып "экстрэмісцкага" тэлеканала

Магілёўскага праваабаронцу будуць судзіць за лагатып "экстрэмісцкага" тэлеканала

15 лютага сілавікі затрымалі дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанку

Яго забралі проста з заняткаў са школы, дзе ён працуе. У пастарунку на яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Як паведамляюць праваабаронцы, нагодай сталі ілюстрацыі з лагатыпам тэлеканала, які ўлады Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Іх знайшлі ў ноўтбуку ці смартфоне Краўчанкі.

Пасля складання пратакола магілёўца адпусцілі, прызначыўшы працэс над ім на 17 лютага ў 14:30 у судзе Ленінскага раёна. 

Дарэчы, у гэты ж час у судзе Магілёўскай вобласці пачнецца суд па ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр". Краўчанка з'яўляецца кіраўніком гэтай арганізацыі. Гэта значыць, што трапіць на суд па ліквілацыі праваабарончай арганізацыі ён не зможа. 

Магілёўскі праваабарончы цэнтр — апошняя зарэгістраваная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі