Вы тут

Магілёўцаў папярэдзілі, каб не гатавалі ежу на вадзе з-пад крана

Абвестка ў Магілёве / mogilev.online

На пад'ездах дамоў у Магілёве з'явіліся абвесткі ад водаканала пра кепскую якасць вады, піша mogilev.online. Гэта тлумачыцца аварыяй на Лукомльскай ДРЭС. 

У абвестцы гаворыцца: "Праз аварыю, якая адбылася ўчора ўвечары, вада, якая падаецца ў горад, можа мець адхіленні ад гігіенічных нарматываў па каляровасці, мутнасці і ўтрыманні жалеза".

"Магілёўскі Гарводаканал" рэкамендуе для гатавання ежы выкарыстоўваць кіпячоную або бутыляваную ваду. 

Што цікава, у абвестцы не называюцца тэрміны, калі можна будзе ўжываць ваду з-пад крана.

Як распавядала Еўрарадыё, увечары 23 чэрвеня па ўсёй Магілёўскай і частцы Віцебскай абласцей знікла святло і вада. Прычынай стала аварыя і пажар на Лукомльскай ДРЭС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.