Мадура не прыняў ультыматум Еўропы і не стане абвяшчаць новыя выбары

Мадура не прыняў ультыматум Еўропы і не стане абвяшчаць новыя выбары

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура не прыняў ультыматум еўрапейскіх лідараў, якія патрабуюць ад яго прызначыць новыя прэзідэнцкія выбары цягам васьмі дзён. Пра гэта ён паведаміў у нядзелю ў інтэрвію тэлеканалу CNN Turk і сказаў, што “Еўропа зноў робіць памылку ў дачыненні Венесуэлы”.

Таксама Мадура сказаў, што еўрапейскія лідары мусяць адмовіцца ад свайго ультыматыма. На думку венесуэльскага кіраўніка, лідар апазіцыі Хуан Гуайда сам парушыў канстытуцыю, калі абвясціў сябе часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

Пры гэтым Мадура заяўляе, што адкрыты для дыялогу, у тым ліку і з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Раней Брытанія, Нямеччына, Францыя, Іспанія заявілі, што гатовыя будуць прызнаць Хуана Гуайда часовым прэзыдэнтам краіны, калі ў Венесуэле цягам васьмі дзён не абвесцяць аб правядзенні новых выбараў.

Лідара апазіцыі падтрымаў таксама амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. У адказ на гэта Мадура разарваў дыпламатычныя адносіны з ЗША і загадаў амерыканскім дыпламатам пакінуць краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі