Вы тут

Мадрыдскі "Рэал" стаў чэмпіёнам Іспаніі

Галоўны трэнер "Рэала" Зінедын Зідан апынуўся паміж небам і зямлёй / Reuters

Мадрыдскі "Рэал" стаў чэмпіёнам Іспаніі. Датэрмінова, за тур да фінішу. Перамога над "Вільярэалам" (2:1, два галы забіў Карым Бензема) стала рашаючай. Гэта 34-е золата ў гісторыі футбольнага клуба. Яно здабытае ў няпросты год, калі сезон перарываўся з-за распаўсюду каранавіруса.

А вось "Барселона", галоўны сапернік "Рэала", у хатнім паядынку нечакана прайграла "Асасуне" (1:2), якая апошнюю чвэрць матчу гуляла ў меншасці. Другі гол госці забілі на 4-й даданай да асноўнага часу хвіліне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.