Мацюшэўскі: Беларусь задаволеная, як ідуць перамовы аб уступленні ў СГА

Мацюшэўскі: Беларусь задаволеная, як ідуць перамовы аб уступленні ў СГА

Беларусь задаволеная, як ідуць перамовы аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час удасца ўзгадніць пазіцыю "з усімі асноўнымі ўдзельнікамі, акрамя ЗША". Па словах Мацюшэўскага, у Злучаных Штатаў "свая асаблівая пазіцыя", якую беларускаму боку давядзецца яшчэ "канкрэтызаваць з імі", інфармуе БЕЛТА.

Больш падрабязна пра перамоўны працэс аб далучэнні Беларусі да СГА гл. тут.

Таксама ў згаданым інтэрв'ю Васіль Мацюшэўскі паведаміў, што наша краіна мае намер стаць "рэгіянальным лічбавым цэнтрам". Урад плануе "папрацаваць над рынкам страхавых паслуг", над фондавым рынкам, а вось рынак банкавых паслуг найбольш развіты.

Мацюшэўскі: Беларусь задаволеная, як ідуць перамовы аб уступленні ў СГА
Васіль Мацюшэўскі. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі