Мабільны аператар velcom павысіць кошт на некаторыя паслугі

Мабільны аператар velcom павысіць кошт на некаторыя паслугі

Мабільны аператар velcom з 4 красавіка павысіць кошт на некаторыя паслугі. Змены не закрануць галасавыя тарыфныя планы для фізічных асоб. Зменіцца кошт паслуг на тарыфных планах перадачы дадзеных, для юрыдычных асоб, паслуг роўмінга і спецыяльных паслуг, якія аказваюцца ў партнёрстве з пабочнымі арганізацыямі, інфармуе прэс-служба прадпрыемства.

Мінімальны інтэрвал тарыфікацыі паслуг перадачы дадзеных складзе 1 кілабайт, зменіцца і парадак аказання паслугі "Статычны публічны ІР-адрас" для кліентаў фіксаванай сувязі. Адзначаецца, што "з улікам усіх запланаваных зменаў рост сярэдняга абаненцкага рахунку ў сегментах, закранутых актыўнасцю, складзе каля 7%".

Як паведамляла Еўрарадыё, з 1 красавіка МТС уводзіць пахвілінную тарыфікацыю на галасавы трафік па Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі