Лётчыкаў з верталёта, які разбіўся пад Кандагарам, перавязуць у Маскву

Стан трох лётчыкаў (двух расіян і аднаго беларуса) з верталёта МІ-8, які разбіўся ў Афганістане, стабільна цяжкі. Праз некалькі дзён, калі пацярпелыя чальцы экіпажа будуць транспартабельныя, іх перавязуць у адзін са шпіталёў Масквы. Як паведамляе сайт "Life.ru", сваякі абодвух пілотаў і бортінжынера ўжо чакаюць сваіх блізкіх у расійскай сталіцы.

Нагадаем, што аварыя расійскага верталёта адбылася 19 ліпеня пад Кандагарам. З 20 чалавек, якія знаходзіліся на борце, выжылі трое чальцоў экіпажа і адзін пасажыр - грамадзянін Канады. Афіцыйнай версіі прычынаў крушэння пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі