"Ляпіс Трубяцкой" запрашае на канцэрты двоечнікаў і другагоднікаў

Падчас гастроляў па абласных гарадах Беларусі гурт "Ляпіс Трубяцкой" збіраецца ўключыць у канцэрт "масавыя літаратурныя чытанні і вярнуць карыснае ў сферу забаўляльнага". Гэты міні-тур пройдзе ў падтрымку апошняга альбома Ляпісаў "Культпрасвет", а "гурт ставіць перад сабой зусім пэўную асветніцкую мэту, якая як мага лепш адпавядае назве праграмы", -- гаворыцца ў прэс-рэлізе..

Сяргей Міхалок заяўляе, што на канцэртах будуць гучаць вершы Восіпа Мандэльштама, Аляксандра Блока, Веліміра Хлебнікава, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, загадкавага паэта Юзіка Кілевіча і асабліва запрашае наведаць шоў двоечнікаў, другагоднікаў і іншыя катэгорыі непаспяхоўцаў.

Расклад тура:

12 сакавіка - Гомель, ГЦК
13 сакавіка - Віцебск, "Энергія"
14 сакавіка - Магілёў, "Ліга"
19 сакавіка - Брэст, Zio Pepe
20 сакавіка - Гродна, "Парламент

Фота:moscowout.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі