Лянкевіч: рабіць свой унёсак у агульную беларускую справу — наша ідэя сёння

Лянкевіч: рабіць свой унёсак у агульную беларускую справу — наша ідэя сёння

7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, паэт Уладзь Лянкевіч. 6 снежня, падчас нядзельнага Маршу волі, ён быў затрыманы. Гэта ўжо другое затрыманне музыканта, раней ён ужо быў пакараны шасцю суткамі адміністрацыйнага арышту.


Беларускае грамадства сёння перажывае ледзь не найвялікшыя змены ў найноўшай гісторыі. Беларусы яднаюцца ў народ, у нацыю, у іх прачынаецца пачуццё павагі да сваёй культуры і гісторыі, мовы і нацыянальных сімвалаў. Мацуецца пачуццё ўласнай годнасці. Гэта адбываецца як падчас мірных акцый пратэсту, так і падчас дваровых канцэртаў.


Пра тое, чаму сёння кожны творчы чалавек павінен далучыцца да працэсаў абуджэння нацыі, чым гэтыя працэсы падобныя да музыкі і чаму ў “напісанні” гэтай музыкі важны ўнёсак кожнага, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Уладзем Лянкевічам.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі