Вы тут

Лянкевіч: рабі сваё, не баючыся памыліцца, — такой ідэі нам сёння не хапае

Андрэй Лянкевіч / Еўрарадыё

28 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — фатограф Андрэй Лянкевіч.

Фармаванне беларускай нацыі адбываецца проста сёння, на нашых вачах. Але фармуецца нацыя не паводле тых “састарэлых прынцыпаў”, якія стагоддзі таму былі вызначальнымі ў фармаванні іншых нацый, — мова, культура, гісторыя, традыцыі і гэтак далей. Беларуская нацыя фармуецца на падмурку сучасных ідэалаў: свабоды, узаемадапамогі, адказнасці за свае рашэнні, дэмакратычных каштоўнасцяў,  перакананы Андрэй Лянкевіч. Што праўда, дадае ён, калі гэты першы этап фармавання нацыі скончыцца, мы ўсё адно вернемся да неабходнасці “прышчэпкі” беларускаму грамадству тых “састарэлых” прынцыпаў. Бо без мовы, культуры, гісторыі нацыя існаваць не можа. 

Пра тое, ці магчыма сфармаваць нацыю без “састарэлых прынцыпаў нацыянальнага падмурку”, чаму сёння на пытаннях мовы ды гісторыі не трэба акцэнтаваць увагу і чаму ў будучыні мы ўсё адно мусім вярнуцца да “нацыянальных каранёў”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Лянкевічам

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.