Вы тут

Лябедзька спадзяецца, што яму не давядзецца ісці на новы тэрмін кіраўніцтва АГП

Кадр з відэатрансляцыі

Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што яму не давядзецца вылучацца на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі на новы тэрмін. Пра гэта ён заявіў у жывым эфіры Еўрарадыё.

Палітык адзначыў, што пра сваё нежаданне вылучацца кіраўніком партыі ён заявіў на партыйным з'ездзе два гады таму. Цяпер, па яго словах, гэтае рашэнне не змянілася. 

Разам з тым Лябедзька не выключае, што нешта можа змяніцца. "На 99,5% я ўпэўнены, што гэтае рашэнне не зменіцца. Але гэтыя 0,5% я пакідаю, бо Беларусь краіна вельмі непрадказальная", — пракаментаваў ён. 

Анатоль Лябедзька кіруе АГП ужо дзявяты тэрмін.