Лябедзька: Прэзідэнцкія выбары-2015 будуць самымі складанымі

На думку Анатоля Лябедзькі, ёсць чатыры фактары, якія ўскладняць будучую прэзідэнцкую кампанію Па-першае, у грамадстве назапасілася стомленасць, бо спадзеў на вяртанне дэмакратычных парадкаў не спраўджваецца. Па-другое, Аляксандр Лукашэнка атрымаў фінансавую дапамогу ад Крамля, якую мусіць “адпрацоўваць”. Па-трэцяе, Захад можа паўтарыць памылку папярэдніх выбараў 2010 года, калі МВФ выдаў Мінску крэдыт у памеры 3 мільярдаў долараў. Па-чацвёртае, насельніцтва пад прэсам расійскай прапаганды баіцца паўтарэння украінскіх падзеяў.





Тым не менш, па словах Анатоля Лябедзькі, апаненты рэжыму павінны ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах і пажадана — з адзіным кандыдатам, перадае Радыё Свабода.