Лябедзька: АГП не далучаецца да Пагаднення аб вылучэнні адзінага кандыдата

Анатоль Лябедзька мяркуе, што падпісанае 17 лістапада Пагадненне паслужыць вылучэнню кандыдата ад “Народнага рэферэндума”.

“Там подпіс прадстаўніка Аб’яднай грамадзянскай партыі і не мог з'явіцца. Бо ўсю гэтую працэдуру мы разглядаем як вылучэнне прэтэндэнта ад “Народнага рэферэндума”. Мы не з’яўляемся чальцом гэтай структуры і таму ўдзельнічаць у гэтым не можам”, — кажа Лябедзька ў каментары Еўрарадыё.

Нагадаем, што “Пагадненне аб вылучэнні адзінага кандыдата на выбарах 2015 года” было прадстаўленае СМІ 17 лістапада. У нечаканай прэс-канферэнцыі ўзялі ўдзел Аляксей Янукевіч ад ПБНФ, Андрэй Дзмітрыеў ад “Гавары праўду”, Юрась Губарэвіч ад руху “За Свабоду” і Ірына Вештард ад СДПБ “Грамада”.

Яны паведамілі, што з Пагадненнем згодныя таксама ў БХД (ад хрысціянскіх дэмакратаў дакумент падпісаў Павел Севярынец). Чакаюцца подпісы ад “Справядлівага свету” і АГП. Калі да канца года з пунктамі пагаднення пагодзіцца хаця б адна з гэтых партый, Кангрэс па абранні адзінага кандыдата можа прайсці ўжо ў канцы сакавіка 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі