Ля Дзяржынска ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі трое маленькіх дзяцей

Ля Дзяржынска ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі трое маленькіх дзяцей

Ля Дзяржынска трое маленькіх дзяцей сур’ёзна пацярпелі ў ДТЗ. Як паведамляе Мінская абласная ДАІ, аварыя адбылася каля 23.15 на аўтадарозе Брэст-Мінск-мяжа Расіі. 38-гадовы кіроўца Volkswagen Jetta няправільна абраў дыстанцыю і ўрэзаўся ў Renault Megane, што ішоў наперадзе.

За рулём “Рэно” быў 30-гадовы жыхар Узды. У аварыі пацярпелі дзеці ва ўзросце 3, 5 і 8 гадоў. Старэйшая дзяўчынка была на пярэднім сядзенні, а малодшыя хлопчык і дзяўчынка — у аўтакрэслах на заднім сядзенні.

Вінаваты ў аварыі кіроўца быў п’яны. Раней яго ўжо 19 разоў прыцягвалі да адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку за п’яную язду. Цяпер яму пагражае да 7 гадоў турмы — на яго завялі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 317 КК РБ. Дарэчы, машыну, за рулём якой мужчына знаходзіўся, ён пазычыў у сваячкі. Транспартны сродак будзе канфіскаваны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі