Лукашэнку штодня інфармуюць пра расследаванне гібелі салдата ў Печах

Лукашэнку штодня інфармуюць пра расследаванне гібелі салдата ў Печах

Аляксандра Лукашэнку штодня інфармуюць пра расследаванне гібелі салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў Печах. Пра гэта заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Высветлілася, што Лукашэнка трымае гэтую гучную справу “на жорсткім кантролі”.

“Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым дбайным чынам, вывучыць яе да дробязяў і прадставіць аб’ектыўны вынік, — цытуе словы Эйсмант БЕЛТА. — Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваюць аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Паверце, пазіцыя прэзідэнта ў гэтым пытанні настолькі жорсткая, што ніхто з вінаватых ад адказнасці не сыдзе”.

Як паведамляла Еўрарадыё, цела 21-гадовага вайскоўца знайшлі 3 кастрычніка ў адной з вайсковых частак у Печах пад Барысавам. Было заяўлена, што адбыўся суіцыд. Сваякі і сябры Коржыча ў гэтую версію не вераць. Была распачатая крымінальная справа, працуе следчая група, якая вывучае ўсе версіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі