Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусі патрэбны сумленныя выбары

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусі патрэбны сумленныя выбары

Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусі патрэбны сумленныя выбары. У пятніцу кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду, прысвечаную арганізацыі і правядзенню выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, інфармуе БЕЛТА.

Парламенцкія выбары ў нашай краіне плануюцца на лістапад 2019-га. Дакладнай даты яшчэ няма, але Лукашэнка абяцае, што яе вызначаць у бліжэйшы час. "Гэта азначае, што асноўныя перадвыбарчыя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам, павінны пачацца ўжо ў жніўні", — заявіў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што парламенцкія выбары ў Беларусі павінны быць сумленныя і справядлівыя. "Без надуманых абмежаванняў, каб ні ў каго не было сумненняў у іх легітымнасці", — адзначыў ён.

Лукашэнка хоча, каб новы склад парламента стаў "дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі палітычнымі поглядамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі