Лукашэнка ўключыў у Савет бяспекі сілавікоў: Сяргеенку і Караева

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя змены ў Савеце бяспекі. Былога начальніка Генштаба Алега Белаконева, былога старшыню Савету рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і былога кіраўніка МУС Ігара Шуневіча кіраўнік краіны пазвабіў месцаў ў гэтым дзяржаўным органе.

Замест іх былі прызначаныя новы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка і міністр унутранных справаў Юрый Караеў. А былая кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава захавала месца ў Савеце бяспекі — але як спікер Савета Рэспублікі.

Савет бяспекі — міжведамасны орган, які распрацоўвае меры па бяспецы беларускай дзяржавы. Савет узначальвае Аляксандр Лукашэнка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.