Вы тут

Лукашэнка заявіў, што не абяцаў Пуціну канстытуцыйную рэформу

Лукашэнка і Пуцін у Сочы ў лютым 2021-га / Sputnik/Alexei Druzhinin/Kremlin via REUTERS

19 сакавіка падчас наведвання Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не абяцаў Уладзіміру Пуціну канстытуцыйную рэформу. Пра тое, што такое абяцанне на сустрэчы ў Сочы ў верасні 2020-га на фоне масавых пратэстаў у Беларусі было, меркавалі шматлікія беларускія і расійскія аналітыкі.

"Апошнім часам, калі пайшла канстытуцыйная рэформа [у Беларусі], камісія працуе, усе пачалі там папісваць: Лукашэнка паабяцаў Пуціну канстытуцыйную рэформу, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я ніколі нікому нічога не абяцаў, акрамя вось вас — уласнага народа. Якое дачыненне мае Расія да канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Ніколі гэтая тэма [у размовах з Пуціным] не закраналася, акрамя як у агульных рысах".

Паводле слоў Лукашэнкі, расійскі прэзідэнт цікавіўся толькі яго "планамі, думкамі на гэты конт".

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што яго дзеці "не будуць прэзідэнтамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.