Лукашэнка заклікае скараціць праграмы ВНУ: "Аж да таго, каб павыкідалі тэмы"

Лукашэнка заклікае скараціць праграмы ВНУ: "Аж да таго, каб павыкідалі тэмы"

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным скараціць адукацыйныя праграмы не толькі ў школах, але і ва ўніверсітэтах. Пра гэта ён заявіў 23 студзеня на сустрэчы з навукоўцамі. 

На сустрэчы першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар педагагічных навук Дзмітрый Мядзведзеў расказаў, што ў сваёй дысертацыі ён спрабуе адказаць на вечныя пытанні — чаму і як вучыць.

Лукашэнка заявіў, што гэта галоўныя пытанні не толькі ў адукацыі, але і ва ўсім жыцці. Пасля гэтага ён стаў крытыкаваць школьныя падручнікі. "Быццам навукоўцы нешта там вынайшлі, зразумелі, чаму навучаць, як вучыць, а калі пачынаем падыходзіць туды, дзе гэта павінна працаваць, — бяда", — цытуе БЕЛТА кіраўніка дзяржавы. 

Ён паабяцаў, што сёлета вернецца да скарачэння адукацыйных праграм. "Нам трэба паглядзець, чаму навучаць, праграмы пад гэта зрабіць. Не на чатыры-пяць-сем гадоў — а скараціць, дзе гэта можна, аж да таго, каб павыкідалі тэмы: вы гэтую тэму ў школе прайшлі — на гэтым узроўні для лекара і дастаткова", — вырашыў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі