На суботніку Аляксандр Лукашэнка з Колем садзілі дубы на "Лініі Сталіна"

На суботніку Аляксандр Лукашэнка з Колем садзілі дубы на "Лініі Сталіна"

Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка на рэспубліканскім суботніку удзельнічаў у пасадцы дрэў на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".

Рэспубліканскі суботнік праводзіцца ў тым ліку ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя вызвалення ад нямецкай акупацыі.

Па версіі адміністрацыі прэзідэнта, Лінія Сталіна — савецкая абарончая лінія, на якой праходзілі баі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Аднак асаблівага супраціву немцам на ёй падчас ВАВ не было. «Лінія Сталіна» — абарончая лінія на мяжы СССР (да 1939 года), якая складалася з умацаваных раёнаў, агульнай працягласцю 1850 кіламетраў, створаная пасля 1927 года. Пасля далучэння да СССР у 1939-1940 гадах Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Прыбалтыйскіх рэспублік і Бесарабіі «Лінію Сталіна» закансервавалі, і прыкладна на 300 км на захад ад яе стала ўзводзіцца новая Лінія Молатава. Ўзбраенне з "Лініі Сталіна" было знята і здадзена на склады, а часткай перададзена на новыя ўмацаванні. У выніку адыходзячыя ў 1941 годзе войскі не змаглі спыніць немцаў на лініі старой дзяржаўнай мяжы.

У гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі на аснове абарончай линнии быў створаны гісторыка-культурны комплекс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі