Лукашэнка вызваліў ад пасад і прызначыў некалькі суддзяў

Лукашэнка вызваліў ад пасад і прызначыў некалькі суддзяў

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасад і прызначыў некалькі суддзяў. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, Аляксандр Федзюкевіч стаў старшынём Віцебскага абласнога суда. Ён — ураджэнец Лепельскага раёна, 1966 года нараджэння. Быў суддзёй у Наваполацку, у Віцебскім абласным судзе працуе з 2009-га. У траўні 2017 года быў прызначаны намеснікам старшыні абласнога суда, старшынём судовай калегіі па грамадзянскіх справах.  

Намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда прызначана Марына Надтачэй, а Сяргей Нікалаеў стаў намеснікам старшыні Мінскага гарсуда. Вольга Палуян прызначана суддзёй і старшынёй суда Магілёўскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі