Лукашэнка высылае з Беларусі польскіх дыпламатаў. Што гэта значыць?

Сцяг Польшчы / Łukasz Głowala / Forum
Сцяг Польшчы / Łukasz Głowala / Forum

Лукашэнка высылае з Беларусі польскіх дыпламатаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Лукаш Ясіна.

Лукашэнка высылае з Беларусі польскіх дыпламатаў. Што гэта значыць?

“Беларускія ўлады вырашылі выслаць двух нашых консулаў з Гродна і сувязнога памежнай службы, які быў акрэдытаваны ў Мінску. Так што па дыпламатычным статусе гэтая тройка павінна пакінуць тэрыторыю Беларусі да поўначы 23 лютага”.

Па словах суразмоўцы, такі крок з боку Беларусі азначае скарачэнне польскіх дыпламатычных пляцовак, таму зараз Польшча рыхтуе адпаведны адказ беларускім уладам.


Ці паўплывае рашэнне на працу польскіх амбасадаў у Беларусі?

“За доўгі час колькасць польскіх консулаў была настолькі скарочаная, што магчымасці падаць заяву на польскую візу сталі вельмі абмежаванымі, дзякуючы дзеянням лукашэнкаўскай улады”,  — дадае Лукаш Ясіна.

У МЗС Беларусі гэтую сітуацыю тлумачаць так:

“Штат Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне павінен быць прыведзены да колькаснага парытэту з колькасцю супрацоўнікаў Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку.

Беларускі бок таксама не бачыць сэнсу далейшага знаходжання на сваёй тэрыторыі афіцэра сувязі Памежнай службы Польшчы. Мы давалі яму шанец, аднак замест наладжвання мастоў і садзейнічання вырашэнню праблемных пытанняў, у тым ліку для польскіх перавозчыкаў, на справе яго актыўнасць была накіравана ў супрацьлеглы бок”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі