Лукашэнка ўзнагародзіў медалём ліцэіста, які выратаваў са Свіслачы дзіця

Лукашэнка ўзнагародзіў медалём ліцэіста, які выратаваў са Свіслачы дзіця

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За выратаванае жыццё" навучэнца Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 9 аўтамабілебудавання Віталя Цітова. Гэта вынікае з указу кіраўніка дзяржавы № 359 за 4 верасня. Падобны медаль атрымаў і падпалкоўнік Леанард Гружэўскі, ваенны камісар Смаргонскага раёна.

Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2017-га. 15-гадовы хлопец выратаваў у сталіцы са Свіслачы 9-гадовага хлопчыка, які тануў. Юнак пасля прызнаўся, што сам ад сябе не чакаў такога ўчынку. Ён толькі ачуняў пасля ангіны, атрымаў вызваленне ад фізкультуры, а праз дзень ужо кінуўся ў халодную ваду.

Яшчэ летась ліцэіст атрымаў нямала падарункаў: ад кіраўніка сталіцы Андрэй Шорца — гадзіннік і набор інструментаў (хлопец атрымлівае прафесію зваршчыка), ад міністра адукацыі Ігара Карпенкі — гадзіннік і мабільны тэлефон.

Лукашэнка ўзнагародзіў медалём ліцэіста, які выратаваў са Свіслачы дзіця
Фота: http://president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі