Вінаватымі ў затапленні дарогі ў Мядзельскім раёне прызналі баброў
![Аднаўленчыя працы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/pas1.jpg.webp?itok=p89BHfuJ)
Аднаўленчыя працы / narachanka.by
Вінаватымі ў затапленні дарогі ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці прызналі баброў. Сакратар камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме Руслаў Рабчэўскі кажа, што праз іх "дзейнасць" і значных ападкаў у апошнія дні плаціна не вытрымала напору вады, і яе патокі накіраваліся ўніз да возера Нарач, піша "Нарачанская зара".
Ратавальнікі паведамлялі, што напярэдадні ў Мядзельскім раёне падтапіла дарогу Р-28 каля вёскі Пасынкі — каля 15 метраў. Да таго ж яшчэ аказаліся размытыя 25 метраў абочыны.
![Вінаватымі ў затапленні дарогі ў Мядзельскім раёне прызналі баброў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/332222.jpg.webp?itok=EiohyhDV)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.