Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх біятланістак ордэнамі "За асабістую мужнасць"

Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх біятланістак ордэнамі "За асабістую мужнасць"

За перамогу ў эстафеце па біятлоне на Алімпіядзе Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар'я Домрачава ўзнагароджаныя ордэнамі "За асабістую мужнасць". Такое рашэнне прыняў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Таксама ён надаў Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко і Дынары Алімбекавай ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь". Лукашэнка павіншаваў беларускіх біятланістак з заваяваннем алімпійскага золата.

Нагадаем, што на эстафетнай гонцы 4х6 км беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар'я Домрачава выйгралі золата. Яны прайшлі трасу 1 гадзіну 12 хвілінаў 03,4 секунды (без штрафных кругоў, 9 дадатковых патронаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі