Лукашэнка ў Сочы сустрэўся з Мядзведзевым
![Лукашэнка ў Сочы сустрэўся з Мядзведзевым](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/miadzvied-3101.jpg.webp?itok=66c4iWAY)
Беларусь і Расія будуць сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі. Пра гэта размаўлялі 31 студзеня падчас сустрэчы ў Сочы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
Як паведамляе сайт кіраўніка Беларусі, размова адбывалася ў нефармальнай абстаноўцы, але падчас яе быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін.
Лукашэнка і Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі перамоваў паміж кіраўнікамі беларускага і расійскага ўрадаў, якія прайшлі ў Санкт-Пецярбургу 29 студзеня.
Гаворка ў Лукашэнкі і Мядзведзева ішла пра тавараабарот і нарошчванне аб'ёмаў узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Расіяй. Таксама палітыкі абмеркавалі некаторыя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.