Вы тут

Лукашэнка ў Оршы: Лён — гэта палітычная культура

Фота: БЕЛТА

30 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведвае Оршу і ў прыватнасці — мясцовы льнокамбінат. Таксама сёння кіраўнік дзяржавы правядзе нараду, прысвечаную развіццю льняной галіны, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы паведамілі, што сёння ў свеце лён вырошчваюць толькі некалькі краін — пераважна еўрапейскія. Першы радок рэйтынгу займае Францыя, Беларусь знаходзіцца прыкладна на другі-трэцяй пазіцыі. "Гэта добра, што на рынку ўсё менш краін. Таму трэба апрацоўваць свой лён, каб не закупляць. Гэтая галіна на працягу трох гадоў павінна быць мінімум у два разы больш эфектыўнай. І мы гэта можам зрабіць, калі б у нас ўрад працаваў як трэба", — адрэагаваў на гэта Лукашэнка.

Ён раскрытыкаваў кіраўніцтва аграпрамысловага комплексу і кіраўнікоў абласцей за недастатковыя аб'ёмы айчыннай ільняной сыравіны, а таксама часцяком і яе якасць. На мадэрнізаваным Аршанскім ільнокамбінаце незагружанымі застаюцца каля траціны магутнасцяў, а частку льновалакна для перапрацоўкі даводзіцца купляць за мяжой. Усё гэта адбіваецца на цане канчатковай прадукцыі і эфектыўнасці прадпрыемства.

Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і кіраўнікі абласцей патлумачылі, што сёлета ў планы наконт лёну ўмяшаліся неспрыяльныя ўмовы надвор'я. У адказ Лукашэнка заявіў, што недапрацоўкі былі і ў мінулыя гады. Ён звярнуў увагу на тое, што лён — рэнтабельная культура, на якой можна зарабляць.

"Мала таго, што гэта палітычная культура, у свеце лёну нестае. Значыць, рынак будзе. Чым далей, тым больш. Ну, і калі мы пачалі гэтым займацца і ўклалі вялікія грошы ў вытворчасць і перапрацоўку, трэба далей, паглыбляючы гэтую перапрацоўку, атрымаць і касметалагічныя тавары, і для медыцыны... Трэба паглыбляцца", — заявіў Лукашэнка.