Вы тут

Лукашэнка: трэба пастарацца, каб абваліць давер да сябе з боку народу

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

13 лістапада падчас інтэрв'ю журналістамі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра тое, што яго перастаюць называць прэзідэнтам, паколькі не лічаць легітымным кіраўніком. "На якім узроўні ў вас адбываецца дыялог з Уладзімірам Зяленскім, які сказаў, што да вас зварот будзе проста "Аляксандр Лукашэнка", без слова "прэзідэнт"?", — спытаў украінскі журналіст.

"Валодзі Зяленскаму цяпер трэба асцерагацца, каб яго хтосьці не назваў проста "Зяленскім", а не прэзідэнтам, — эмацыйна адказваў Лукашэнка. — Мне здаецца, што ўсё да таго ідзе. З 70 з лішкам працэнтаў ён [рэйтынг Зяленскага] абваліўся... хто 22%, хто 28%, хто 30% дае. Трэба пастарацца, каб за паўтара-два гады абваліць давер да сябе з боку народу".

А закончыў ён гэтае сваё выказванне даволі груба (глядзіце на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.