Лукашэнка сёння паглядзіць гульню хакеістаў мінскага "Дынама"

Лукашэнка сёння паглядзіць гульню хакеістаў мінскага "Дынама"

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак наведае гульню хакеістаў мінскага "Дынама", інфармуе "Трыбуна". На "Мінск-Арэне" дынамаўцы правядуць першы матч чарговага чэмпіянату КХЛ з "Нафтахімікам" і прэзентуюць абноўлены камандны стыль.

Жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца а 19-й гадзіне.

На матчы чакаецца аншлаг. Аднак балельшчыкі з трывогай чакаюць першага афіцыйнага паядынку абноўленай каманды, якая прайграла ўсе апошнія таварыскія гульні. Раней Лукашэнка неаднаразова крытыкаваў "Дынама" за правальны мінулы сезон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі